Дорогие папочки и мамочки!
Ваш любимый детский сад предлагает Вам маршруты выходного дня. Это небольшие рекламки интересных мест нашего сельского совета, в которых Вы должны побывать семьей и всё там рассмотреть. Ваши дети и Вы - самые лучшие! Поэтому в выходные дни, вместе с детками - куда хотите, как хотите, сколько хотите, с кем хотите, но начинайте путешествовать!
А мы предлагаем краткий маршрут:
МАРШРУТ 1 - ЛОГОВИНЦЫ (деревня, Змеиная гора)
МАРШРУТ 2 -ЮНЬКИ (гостиная В.Н.Дубовки)- МАНЬКОВИЧИ (памятное место, Огородники, церковь, водоспад)
МАРШРУТ 3 - ЮНЬКИ (памятник, парк, Бурмака)
МАРШРУТ 4 (если идея Вам понравиться) - БАКОВИЧИ
Маршрут выходного дня 1
Паважаныя бацькі!
Вітаю Вас на маршруце №1!
1.Накіроўвайцеся ў вёску Логавінцы, прыгарад Юнек. Па-першае, дзеткам раскажыце вось што: «Логавінцы — вёска за 6 км на ўсход ад Пастаў, за 0,5 км на ўсход ад ракі Лучайка. У 1873 годзе знаходзілася ў Пастаўскай воласці Дзісненскага павета, належала Тызенгаўзу. Назва паходзіць ад беларускага “лог, логавіна”, што азначае “нізіна, шырокі і доўгі яр”.
2.Далей прайдзіце праз усю вёску і кіруйцеся ў бок Кулакоўскага лесу. Там быў калісьці на полі курган (па меркаванні адных жыхароў, а па меркаванні другіх – курган быў каля вёскі Юнькі). Асабіста я сама лёсам звязаная з Юнькамі з 1979 года, змей у Юньках убачыла 3 гады таму. Раней іх тут не было! І вось, калі Вашы дзеткі не пужлівыя, раскажыце ім такую легенду:
Даўным-даўно гэта было, ніхто ўжо дакладна не ўспомніць калі, але жыхары вёскі Логавінцы добра памятаюць дзеда Кургана. У яго гонар ёсць свята, якое так i называецца — Курган. Гэтага свята няма нi у адным календары. Яго не святкуюць ні ў адной з вёсак Пастаўшчыны. I толькі жыхары Логавінцаў свята выконваюць наказ дзядоў — святкаваць той дзень, у які веска была пазбаўлена ад нязваных «прышэльцаў» — агідных вужоў. Свята дзеда Кургана Добра i заможна жылі жыхары вёскі, якая знаходзілася ў лагу паміж лесам, балотам i ракой Лучайкай. У рэчцы было мноства рознай рыбы. Уюнкоў можна было голымі рукамі браць. А ў лесе — ягады, грыбы, дзічына. Жыві сабе i радуйся. Але дзе той пакой на зямлі?! Панадзіліся ў вёску, хто вы сабе думалі — вужы. I столкі ix было, што нельга i кроку зрабіць, каб не наступіць на гэту пачвару. Былі яны ўсюды — i на ложку, i пад ложкам, i на стале, i пад сталом, i ў куфры, i ў дзіцячай люльцы. Нават малако са стаўбака пілi. Вялікай шкоды яны не нараблялі, але ж вельмі агідныя былі. I толькі малыя дзеці ix любілі, куляліся сабе з iмi ў пяску. I нават спалі з iмi ў люльцы. Не ведалі сяляне, як пазбавціца ад ix. Аднойчы ў вёску зайшоў нейкі чужы чалавек. Хто ён i адкуль — нixто не ведае. Але, пачуўшы пра вужоў, паабяцаў ix выгнаць, пры ўмове, што сяляне абавяз- ваюцца штогод святкаваць Курган. Выкапалі яны паводле загаду старога ў месцы, якое называецца Падбалоцце, вялікую яму, палажыўшы праз яе жардзіну. Памаліўся стары каля ямы, i з ўсіх бакоў сталі спаўзацца сюды вужы. Дзед пайшоў па жардзіне, а за iм вужы. I калi на жардзіне аказаўся самы вялікi i тоўсты вуж, найбольш храбрыя мужыкі страсянулі жардзіну — i усе пачвары аказаліся ў яме. А апошні вуж зачапіў хвастом i пацягнуў за сабой i дзеда. Яму закапалі, насыпалі вялікі курган, які пасля людзі называлі Змяінай гарой. З тых даўніх часоў i сталі Логавінцы святкаваць Курган на трэці дзень пасля Вадохрышча. Але калі гэтае свята прыходзціца на сераду, то яго святкуюць на на¬ступным тыдні. Ва ycix вёсках калядныя вячоркі бываюць да беднай куцці на Вадохрьппча, а ў Логавінцах — да Кургана. Праўда, кажуць, што неяк забыліся людзі пра гэтае свята, перасталі святкаваць. I змеі зноў з'явіліся. Нават расказваюць пра нейкага чалавека, які ў дзень свята плёў лубку. Да яго прыйшоў сусед i кажа: «Што ты poбіш у гэта вялікае свята?» А ён адказаў: «Гэткае ж тут свята... Няма мне калі святкаваць». Пасля пайшоў гэты чалавек у хлеў абыходзціца па гаспадарцы, а яго свіння стала да яго кідацца i кусацца, бы той вуж. 3 таго часу ніхто не асмельваецца парушыць запавет. У гэты дзень i ў наш час ніхто нічога не робіць. Толькі абыходзяцца каля скаціны i гатуюць святочную страву. На стол ставяць Курган, зрэзаны на балоце, i свечку. Памоляцца i памінаюць ycix продкаў, i абавязкова дзеда Кургана.
Раскажыце, калі будзеце вяртацца дамоў, каму-небудзь з маладых жыхароў Логавінц пра свята. Можа, свята адродзіцца, а змеі знікнуць?
Чакаем на новых маршрутах !
Маршрут выходного дня 2
Маршрут выходного дня 3
Дорогие папочки и мамочки!
Если вы со своими детками побывали ещё не во всех уголочках нашей местности, предлагаю Вам следующее небольшое путешествие
- Собираемся утром в парке нашего агрогородка. Да. Около обелиска воинам – односельчанам. Вот что здесь можете рассказать деткам: установлен обелиск в честь погибших во время Великой Отечественной войны односельчан и жителей Юньковского сельсовета в начале 90-х годов. Если кто из деток умеет читать или считать, можно прочесть названия деревень и фамилии героев. Раньше памятник стоял в другом месте, в старом парке. Можете через дорогу от магазина сходить в старый парк. Можете, побегать в лабиринте, сфотографироваться около молодых деревьев.
- Потом… Идем к Бурмаке. Все слышали, но не знаем. Приток реки Лучайки – ручей Бурмака. Что в нем интересного? Весной – бульканье воды и пение на загляденье соловья. Летом – можно посидеть в тенёчке и полюбоваться цветением люпина, но не срывать его. Люпин – в Красной книге Республики Беларусь.
- Посидели, отдохнули, сил набрались ну – если есть желание – на авто или на велосипеде – несколько километров - и вот поле за деревней Баковичи – можно послушать такую историю … (Приглашаю на маршрут выходного дня 4 в деревню Баковичи!)