Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Праект "Па сцяжынках спадчыны"

Дата: 30 декабря 2022 в 00:26, Обновлено 16 мая 2023 в 21:39
Автор: Сороко Р. Д.

https://cloud.mail.ru/home/%D1%82%D1%8D%D0%BC%D0%B0%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%8B%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B5%D0%BA%D1%82

ЗАКЛАДКІШЫПШЫНКІ ПАЖАДАНКІ

Мэты:

  • садзейнічаць развіццю творчых, пошукавых і  камунікатыўных уменняў і навыкаў;
  • падтрымліваць імкненне да карыснай працы ў інтэрнэце;
  • выхоўваць павагу да спадчыны Пастаўскага раёна;

Срок рэалізацыі этапу : 2 тыдні

Мэтавая аўдыторыя: бацькі навучэнцаў

Падрыхтоўка: бацькі ў інтэрнэце шукаюць цікавую інфармацыю пра шыпшыну, рыхтуюць 20 жартоўных пажаданняў, друкуюць на лістах з выявай шыпшыны, віншуюць закладкамі – пажаданкамі сваіх дзетак

Уступнае слова: Паважаныя бацькі! Лепшы падарунак для мам – падарунак дзіцяці. Лепшы падарунак для дзіцяці – падарунак ад бацькоў. Закладкі “Шыпшынкі – пажаданкі” для вас – дарагія дзеці. Закладка для кнігі ці для часопіса, або для запамінання любімага рэцэпту. Пажаданка – віншаванне і пажаданне жартоўнае, прыдуманае самімі. На Пакровы шмат гадалі. Можа, мы нагадаем Вам чагосьці незвычайнага. Чаму шыпшынкі? Кветка нашага праекта, любімая кветка паэзіі Уладзіміра Дубоўкі, цікавая і загадкавая калючая кветка Пастаўшчыны – шыпшына. Прыгожая, таямнічая, лекавая расліна. Кветкі – сонцавы дзеткі.  Кветкі шыпшыны былі абярэгамі для маладых жанчын, яны дапамагалі ад зглазаў. Бабулі пад кустамі шыпшыны расказвалі ўнукам казкі, каб хутчэй збавіць ад страхаў і злых духаў. Калі вакол дома пасадзіць шыпшыну, у доме будзе мір і дабрабыт!  Шыпшынак Вам і ніякіх бед у сем’ях!

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Юнькаўскі дзіцячы сад Пастаўскага раёна”

Метадычная распрацоўка пазаўрочнага мерапрыемства

Квест – гульня “Сцяжынкамі паэта”

                                                                               Сарока Раіса Дзмітрыеўна,    

                                                                                                          загадчык установы адукацыі

                                                                м.т.+375292132502

Гульня разлічана на вучняў 5 – 9 класаў. 5 каманд вучняў па чарзе кідаюць пранумараваны ад 1 да 6 кубік, робяць ад старту столькі крокаў, колькі кропак на грані кубіка, і па карце рухаюцца да мэты, перастаўляючы сцяжок з назвай каманды. Меткі на карце выкананы ў выглядзе пранумараваных рознакаляровых кругоў. Кожны колер круга абазначае тэматыку пытанняў. Чыя каманда даходзіць да фінішу першая, тая і перамагае. Да фінішу павінны дайсці ўсе каманды.

         Квест- гульня праводзіцца ў гасцёўні Уладзіміра Дубоўкі, якая размешчана ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры ў ДУА “Юнькаўскі дзіцячы сад Пастаўскага раёна”.

Пытанні па біяграфіі паэта падрыхтаваны вучнямі-экскурсаводамі.

КВЕСТ- ГУЛЬНЯ

“Сцяжынкамі паэта”

Мэта квеста: стварыць умовы для пазнавальнай актыўнасці і развіцця маўленчай культуры вучняў, іх творчых здольнасцей;  выпрацоўваць навыкі і ўменні працы ў камандзе, абуджаць цікавасць вучняў да духоўнга  свету, жыцця і творчасці паэта-земляка Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі; выхоўваць пачуццё любові да беларускай мовы і літаратуры, спадчыны роднага краю.

Абсталяванне: камп’ютар, карткі з заданнямі, карта Пастаўскага раёна з умоўна абазначанымі рознымі колерамі этапамі маршруту, умовы гульні, умовы квесту, сцяжкі-цвікі пад колер каманд, каляровыя сцяжкі, на якіх загаддзя напісаны назвы каманд, папера, алоўкі, узнагароды для пераможцаў, кветкі для запісу любімых беларускіх слоў, ваза для кветак.

Эпіграф:

А колькі б дзе ні вандраваў,

хоць добра ўсюды і прыгожа,—

мяне цягнула да Пастаў,

хацелася пабыць ля Доўжа.

                                                                                                     Уладзімір Дубоўка

Ход гульні:

Настаўнік:

Дарагія госцейкі!

Дружныя гульцы!

Шчыра вас вітаю

І ў квест-гульню запрашаю!

Тут будзе ліставанне,

Вандроўка праз наш край,

і шчырае прызнанне,

і мілае спатканне!

Кіруемся старанна па карце да Масквы!

На фоне музыкі “О Беларусь, мая шыпшына” настаўнік гаворыць:

15 ліпеня 2023 года споўніцца 123 гадын ашаму славутаму земляку Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку. Ён марыў дажыць да 100 гадоў, але лёсам наканавана было менш. Сёння мы з вамі пройдзем сцяжынкамі роднага краю, якія цесна звязаны з паэтам. Пра гэтыя месцы ён пісаў, тут ён быў. 5 каманд вуняў разам са сваімі настаўнікамі пройдуць маршрутам, у якім 28 крокаў. Столькі гадоў паэт незаслужана адбываў пакаранне. Мы стартуем у Юньках, у гасцёўні паэта. Наведаем вёску Агароднікі, дзе нарадзіўся паэт, вёску Манькавічы, дзе вучыўся, горад Мядзел – месца далейшай вучобы, прыгарад Вільні – Новую Вілейку, дзе Дубоўка вучыўся на настаўніка. Потым накіруемся на возера Доўжа і горад Паставы, якія паэт наведаў пасля вяртання з Сібіры, і завершыцца гульня ў Маскве – горадзе, дзе жыў Уладзімір Мікалаевіч з 1918 года і дзе знайшоў свой вечны адпачынак.

Настаўнік: Першае заданне-старт – паслухаць выступленнне экскурсаводаў “Ліставанне”.

Экскурсаводы (па чарзе):

- 15 ліпеня 1900 нарадзіўся  Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка ў вёсцы Агароднікі Вілейскага павету Віленскай губерні (сёння – Пастаўскі раён);

- Начало формыКонец формыбеларускі паэт, празаік, мовазнавец, перакладчык, літаратурны крытык;

- Ведаю, што і я памру, як і ўсе, што па смерці нічога не будзе трэба. Тым мацней люблю ўвесь шырокі свет і гэта – пярэстае збольшага – неба;

- год 1905 –  Уладзімір Дубоўка вучыцца ў Манькавіцкай пачатковай школе;

-год 1912 – Скончыў Манькавіцкую пачатковую школу і паступіў ў Мядзельскую вучэльню;

- год 1914Паступае ў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю, якая ў сувязі з вайной была пераведзена ў Невель, потым у Лебядзень на Украіне;

-  год 1918 –  Скончыў семінарыю. Едзе да сям’і ў Маскву, дзе ўжо з 1915 года працаваў бацька і жыла маці з братамі і сястрой;

-год 1918 – Прыняты студэнтам гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага​ ўніверсітэту, але пасля двух месяцаў вучобы, каб дапамагчы бацькам, быў вымушаны паехаць працаваць настаўнікам;

- год 1920 – Праходзіў службу ў асобнай тэлеграфна-будаўнічай роце Чырвонай Арміі;

- год 1921 – Па дэмабілізацыі працуе ў Народным камісарыяце асветы РСФСР, мэтадыстам і інструктарам беларускіх школ і вучыцца ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава;

- 28 траўня 1921 годаДэбют у друку з вершам «Сонца Беларусі» ў газеце «Савецкая Беларусь»;

- год 1922 – Рэдактар беларускага выдання «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР», адначасова адказны сакратар прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР;

- год 1923 – У Вільні выходзіць першы зборнік Уладзіміра Дубоўкі «Строма»;

- год 1924Упершыню наведвае Мінск. Таксама працуе рэдактарам літаратурнай старонкі на беларускай мове ў газеце «Гудок»;

- год 1925 – Выходзіць зборнік Уладзіміра Дубоўкі «Там, дзе кіпарысы»;

- год 1925 – Зборнік «Трысцё»;

- 26 траўня 1926 –  Разам з А.Бабарэкам, К.Чорным, К.Крапівой, З.Бядулем засноўвае літаратурнае аб’яднанне «Узвышша»;

- 1926Уладзімір Дубоўка – на звышадказнай працы. Менавіта ён перакладае тэксты новых савецкіх законаў з рускай мовы на беларускую. У яго кабінет наўпрост заходзяць самыя важныя персоны новай дзяржавы;

 - год 1926 – Зборнік «Credo»;

- год 1926 – Працуе рэдактарам «Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўраду Саюза ССР». Бярэ актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху – сябар літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша». Першы рэдактар часопіса «Беларускі піянер»;

- год 1927 – Выходзіць зборнік вершаў Уладзіміра Дубоўкі «Наля»;

- год 1927 –  Бярэ шлюб з Марыляй Пятроўнай Кляўс;

- год 1927Першая паэма трыпціха «Кругі»;

- год 1928Нараджаецца сын Альгерд;

- год 1929Пачынаецца хваля негатыўных водгукаў у пралетарскай прэсе. Напісана трэцяя паэма «Штурмуйце будучыні аванпосты!»;

- 20 ліпеня 1930 года – Арыштаваны АДПУ СССР у Крамлі па справе «Саюзу вызвалення Беларусі»;

- 10 красавіка 1931 года –  Асуджаны на пяць гадоў высылкі ў Яранск, куды прыязджае з малалетнім Альгердам і Марыя Пятроўна. Працуе ў Яранскім раённым спажывецкім саюзе на пасадзе сакратара;

- ліпень 1935 – Тэрмін высылкі Уладзіміра Дубоўкі падоўжаны на 2 гады;

-  год 1937 – Паўторна арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі, пасля чаго жонка з сынам вяртаецца ў Маскву​, а потым – у Талдом, дзе працуе рахункаводам;

 -  год 1937Адбывае пакаранне ў ГУЛАГу на Далёкім Усходзе (Бірабіджан);

 -  год 1941Пад Масквой трагічна гіне сын Альгерд;

 -  год 1947 – Па заканчэнні тэрміну зняволення апынаецца ў горадзе Зугдзідзі (Грузія), дзе працуе рахункаводам у канторы чайнага саўгаса Наразені;

 - 16 лютага1949 года – Уладзімір Дубоўка арыштоўваецца ў трэці раз;

 - Красавік 1949 года – Асобай нарадай МДБ СССР асуджаны на вечнае пасяленне. Адбывае пакаранне спачатку ў тбіліскай турме, потым этапаваны ў Краснаярскі край. Працуе сталяром у Пачэце Абанскага раёну;

- 15 лістапада1957 года – Уладзімір Дубоўка быў рэабілітаваны;

- год 1958Стала жыве ў Маскве​ на вуліцы Цурупы;

- год 1958Уступае ў Саюз пісьменнікаў БССР;

- год 1959У Мінску​ выходзіць аднатомнік «Выбраныя творы», у якім з’яўляюцца перапрацаваныя пад пільным наглядам рэдактара выдання А.Кучара вершы 20-х гадоў;

- год 1959 – Уладзімір Дубоўка наведаў Кіеў і падарожнічаў па Палессі;

- год 1961 – Выходзіць зборнік вершаў Уладзіміра Дубоўкі «Палеская рапсодыя»; 

- год 1962Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы​ за зборнік «Палеская рапсодыя»;

- год 1964Выходзяць у свет пераклады «Санетаў» Вільяма Шекспіра;

- з 1965 годаПіша казкі і аповесці для дзяцей, выступае ў друку;

- год 1973 – Выходзяць успаміны Уладзіміра Дубоўкі «Пялёсткі»;

- 20 сакавіка1976 года – Памірае падчас аперацыі. Пахаваны ў Маскве​.

-Уладзімір Дубоўка ўвёў у актыўны слоўнікавы запас беларускай мовы словы «агораць», «апантаны», «ашчаперыць», «водар», «дойлід», «збочыць», «знічка», «імклівасць», «наканаваны», «нелюдзь», «непрыдатны», «талака»;

- Працаваў у Камісіі Інбелкульта па апрацоўцы і захоўванні архіва Максіма Багдановіча​, адным з першых расчытваў аўтографы класіка; 

-Разам з А.Александровічам і А.Вольным адшукалі страчаную магілу Максіма Багдановіча ў Ялце, усталявалі на ёй часовы крыж;

- Янка Купала казаў пра Дубоўку: «Ён – Пушкін, а перад ім толькі Дзяржавін»Максім Танк лічыў, што на ўсе вякі з імёнаў беларускіх літаратараў застануцца чацвёра – КоласКупалаБагдановіч і...

- Падчас высылкі ў Яранску​ навучыў калгаснікаў будаваць парнікі і вырошчваць агуркі, таматы і нават кавуны.

Настаўнік: Паважаныя ўдзельнікі, пачынаем гульню, стартуем па чарзе. Капітан кідае кубік, выбіраецца лік і столькі крокаў па карце робіць каманда, у выбраным месце адказвае каманда на пытанне пэўнага колеру:

Зялёны колер – пытанні па літаратуры;

Сіні колер – пытанні па этнаграфіі і архітэктуры;

Жоўты колер – пытанні па мове;

Чырвоны колер – пытанні па біяграфіі паэта “Так” ці “Не”;

Фіялетавы колер – пропуск ходу;

Няправільны адказ – крок назад.

Перамагае каманда, якая першая дойдзе да Масквы. Горад, у якім жыў  і пахаваны Дубоўка.

Настаўнік: Першая пачынае каманда “Шыпшынкі”, потым каманда – “Васількі”, далей каманда “Сібір”, затым каманда “Кветкавы дзеткі”, апошняй прыступае да гульні каманда “Пялёсткі”.

Каманды па чарзе пачынаюць гульню, адказваюць на пытанні, вядучы па карце перамяшчае сцяжкі. Так гульня працягваецца да фінішу. Да фінішу павінны дайсці ўсе каманды.

Настаўнік: Падарунак для вас усіх, які не сапсаваны. Маналог “Сапсаваны падарунак” у выкананні маленькага Дубоўкі. 

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КВЕСТА. УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ.

Настаўнік:  Ваша любімае беларускае слова напішыце, калі ласка, на кветцы, кветку дабаўце ў вазу, бо кветкі – сонцавы дзеткі, а вы – сонейкі, нашы дзеткі. Дзякую ўсім за добрую гульню, за вашы веды, за павагу да роднай мовы! Да новых сустрэч у нашай гасцёўні!

ЛІТАРАТУРА

    1.   Энцыклапедыя  “Беларуская мова”. Мн, 1994, с. 182 – 185

  1. Бібліяграфічны слоўнік “Беларускія пісьменнікі. Том 2”.  Мн, 1993,

с. 378-384

ДАДАТКІ

                                                                                         Дадатак1

Уладзімір Дубоўка “Сапсаваны падарунак”

Мы ўсёй сям'ёй паехалі капаць бульбу на самае далёкае поле.

Верасень быў няроўны: то прыпячэ сонца, то падзьме сібернік, як у нас звалі паўночна-ўсходні вецер.

Бацька разворваў плужком барозны. Маці і ўсе больш-менш дарослыя дзеці бралі бульбу ў кошыкі, паспявалі акуратна прайсці баразну, пакуль бацька толькі пачынаў другую.

Спрабаваў памагаць і я, але ніякай карысці ад гэтай дапамогі не было. Каб не крыўдзіць малога, маці прапанавала:

- Ты, Уладзік, пахадзі па ўзлессі. Можа, ягадка якая засталася, можа, што-небудзь цікавае пабачыш. Нам тады і раскажаш...

А было мне, «расказчыку», пяць гадоў. Ды на гэты самы дзень прыпала на маю долю свята. Жыў у нас тыдні са два кравец. Каму шыў новае, каму латаў ці перашываў старое. А для мяне, сабраўшы неяк розныя кліны і абрэзкі саматканага шарачка, ён пашыў новае пальцечка. Ды якое! У ім былі дзве кішэні, яно было зроблена адмыслова на мяне і для мяне! Да гэтага часу я ўсё даношваў братнія каптанікі ды розныя марынарачкі, куртачкі. Ад радасці я, як той казаў, не тоўпіўся ў сваім новым пальцечку. Мне здавалася, што нават сарокі, якія стракаталі на дрэвах, адна адной крычалі: «Гляньце, гляньце, што за ён!» Пад гэты строкат, як пад гукі ўрачыстага маршу, я пашпацыраваў па ўзлессі. Цікавага было там багата. Адных чырвоных ды пазлацістых лістоў колькі! Але раптам - грыб, казляк. За ім - другі, там-трэці. Спачатку я наважыўся ўзяць іх і адразу аддаць матцы. Пасля затрымаўся. «Не! Я іх пакладу ў кішэні, нікому нічога не скажу, а калі прыедзем дадому-дастану: во што я знайшоў! На цэлую вячэру».

Так і зрабіў. Напакаваў кішэні казлякамі. А кішэні, праўду кажучы, былі ёмістыя: кравец кужалю не пашкадаваў. Гэта ж не шарачок выцалёўваць!

Тым часам нашы выбралі бульбу. Частку ўсыпалі ў загадзя падрыхтаваныя ямы, а рэшту - пассыпалі ў мяшкі і склалі іх на воз. Усе ішлі пехатой, аднаго мяне пасадзілі на бульбу. Прыгрэўшыся ля мяшкоў, я заснуў.

Калі мы прыехалі дамоў, мяне, соннага, занеслі ў хату і, не распранаючы, паклалі на печ. А самі заняліся парадкаваць бульбу ды гатаваць вячэру. Вячэраць у нас садзіліся ўсёй сям'ёй: дарослыя і дзеці. Пабудзілі, паклікалі і мяне.

Прахапіўшыся, я адразу палез у кішэні, каб даць маме свой здабытак.

Толькі прамовіў словы: «Мамачка! Што я знайшоў!», як мае рукі трапілі ў нейкі кісель. Ажно гэтыя казлякі на гарачай печы папякліся, ператварыліся ў сапраўдны клей.

Як я закрычаў, загаласіў - аж зайшоўся ад плачу. Бацькі напалохаліся: я ўзняў рукі ўгору, з іх цячэ нейкая брыда.

Колькі часу прайшло, пакуль дабраліся толку! Тады ж пачалося другое гора: забрудзіў новае пальцечка.

Але мяне суцешылі тым, што дакляравалі сёння ж пальцечка вымыць. Мне растлумачылі, яно стане яшчэ прыгажэйшае...

Так я ў самыя малыя свае гады даведаўся, што трэба насцярожана аглядаць і радасць, ці не схаваны ў ёй, часам, слёзы...

                                                                                                                                                                                                                     Дадатак 2

Чырвоныя пытанні. Пытанні па біяграфіі

  1. Сапраўднае прозвішча, імя, імя па бацьку - Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч? (Так);
  2. Месца нараджэння паэта веска Манькавічы? (Не, в. Агароднікі);
  3. У бацькоў было 6 сыноў і 1 дачка? (Так);
  4. У школу хадзіў у в. Манькавічы? (Так);
  5. Далей вучыўся ў г. Паставы? (Не, г.Мядзел);
  6. У 1914 годзе сям’я пераехала ў Мінск? (Не, у Маскву);
  7. Вучыўся ў Беларускім  дзяржаўным універсітэце? (Не, у Маскоўскім);
  8. Служыў  у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у паходзе на Варшаву? (Так);
  9. Адзін з заснавальнікаў літаратурна-мастацкай арганізацыі “Маладняк”? (Так);
  10.  Пастаянна жыў у Беларусі? (Не, да 1930 года –  у Маскве, і пасля вяртання з Сібіры таксама ў Маскве);
  11.  Першая прафесія будучага паэта –  настаўнік? (Так);
  12.  Пад уплывам Першай Сусветнай вайны сям’я выехала з Беларусі? (Так);
  13.  У Маскве надрукаваны першы верш? (Не, у Вільні);
  14.  Працаваў над літаратурнай спадчынай Максіма Танка?  (Не, Максіма Багдановіча);
  15.  Арыштаваны ў 1930 годзе?  (Так);
  16.  У ссылцы Дубоўка знаходзіўся ў Сібіры? (Так);
  17.  Адзінага сына звалі Альфрэд? (Не, Альгерд);
  18.  Пасля вяртання з ссылкі наведаў Пастаўскі раён? (Так);
  19.  Для дзяцей былі напісаны творы ў асноўным у 60-70 -я гады? (Так);
  20.  Наш славуты зямляк пахаваны ў Мінску? (Не, у Маскве)

                                                                                               Дадатак 3

Сінія пытанні. Пытанні па этнаграфіі, архітэктуры

Адгадаць, што  за прылада:

  1. Прылада для ручнога прадзення льну, воўны, пянькі. У старажытныя часы для гэтага служыла драўляная, крыху завостраная палачка даўжынёй 20-30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай. Яго выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш. (Верацяно); 
  2.  Драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі. (Прасніца);
  3. Хатняя прылада для прасавання адзення (Прас);
  4. Старажытны чайнік (Самавар);
  5. Экалагічны натуральны абутак з ліпавага лыка (Лапці);
  6. Неабходныя рэчы ў гаспадарцы, бо ў іх добра захоўваліся малако, смятана, тварог, масла. Глiняныя вырабы ў нашых продкаў былi на любы густ, для розных патрэб (Гліняныя збаны, глякі, міскі, кубкі);
  7. Посуд для мыцця бялізны (Ночвы);

8. З’явіўся ў полі дом, напоўнены дом зярном, сцены пазалочаны. Што гэта? (Сноп);

9. Што напісана пяром, тое не вырубш і …чым? (Тапаром);

10. Брусковая рашотка з драўлянымі або металічнымі зубамі (Барана);

11. Прылада новая, сталёвая, есці не просіць, перад работай клёпу просіць (Каса);

12. Адзіны архітэктурны рабочы помнік у вёсцы Манькавічы (Царкава);

13. Рэшткі якіх збудаванняў захаваліся ў в. Манькавічы? (Прысядзібны парк, капліца-пахавальня Друцкіх-Любецкіх, царква Святога Георгія);

14. Ці захавалася да цяперашняга часу школа ў в. Манькавічы? (Не);

15. Каля якой ракі размешчана в.Манькавічы? (Мядзелка);

16. Каля якой вёскі ўстаноўлены памятны камень у гонар паэта? (в.Агароднікі);

17. Назавіце азёры, якія знаходзяцца блізка ад в.Манькавічы? (Доўжа, Варанец);

18. Назавіце прозвішчы магнатаў, якія валодалі Манькавічамі? (Друцкія-Любецкія, Жабы);

19. Папулярныя месцы ў в.Манькавічы цяпер (Лазертаг, вадаспад);

20. Ці захавалася хата, у якой нарадзіўся і жыў У. Дубоўка? (Не)

                                                                                                            Дадатак 4

Зялёны колер. Пытанні па літаратуры.

1).  Растлумачыць значэнне дыялектных слоў, якія выкарыстоўваў у сваіх літаратурных творах  Уладзімір  Дубоўка:

1. ажыргаць,

 2. брыж,

3. зблоціць,

4. лактаць,

5. нурцаваць,

6. буталь,

7. разыгранка,

8. нелюдзь.

2). Уставіць прапушчаныя словы з прапанаваных адказаў:

9.  О Беларусь, мая шыпшына,

зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры дзікім не загінеш,

(якой травой?……… ) не зарасцеш. (Асакой, лебядой, чарнобылем)

10. Пальцы жоўтых ……..(якіх?)    лістоў (бярозавых, кляновых, вясёлых)

мкнуцца восень схапіць за шыю.

Не парушаць яе хараство,

не парушаць лісты залатыя.

11. Калышуцца скаргі і моўкнуць,

разносяцца разам пялёсткі.

Не хоча …….(хто?) (Уладзімір Жылка, Уладзімір Дубоўка, Пятрусь Броўка)

спяваць пад зазубраны лёскат.

12. Пачаў — хай канчаюць другія,

шляхі — адшукаю сабе я.

Загіну — няхай і загіну,

мне гімнамі будуць ….(што?) (песні, завеі, надзеі)

13. Ў айчыне многа гарадоў

і вёсак — незлічоны шэраг.

А ўсё ж адсюль я ў свет пайшоў,

і тут ён, гэты самы …..(нерат, бераг).

14. Над …..(горад) хмарай качаецца дым, (Мядзелам, Паставамі, Масквой)

ад матораў чужынскіх аж стогне абшар.

Супыніўся адзін.

А на тым,

на адным —

смерць па сінія вочы якраз і прыйшла...

15. Цяпер прыдбалі лепшай славы

жыццём адноўленым ………(горад): (Ушачы, Паставы, Заставы)

народ сваёй паставіў працай

патомкам і сабе палацы!

 

16. З прапанаваных твораў назваць твор У.М.Дубоўкі:

  - “Ганна Алелька”

       - “На прасторах жыцця”

 17.  - “Пялёсткі”

  - “Бандароўна”

 18. - “Як Алік у тайзе заблудзіўся”

        - “Вянок”

 19.  - “Цудоўная знаходка”

          - “Міколка – паравоз”

      

 20.  - “Сірочы хлеб”

          - “Жоўтая акацыя”

                                                                                                    Дадатак 5

Жоўты колер. Пытанні па мове.

1 удзельнік каманды выцягвае з мяшэчка картку з літарай беларускага алфавіта і на гэту літару каманда называе беларускае слова - назоўнік па тэме гульні.

Картатэка гульняў у гасцёўні У.М.Дубоўкі

Што робіш?

Мэта: развіваць памяць, кемлівасць, увагу,  выпрацоўваць каардынацыю рухаў.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць Бабулю і, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Бабуля абыходзіць ігракоў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, вязаць, прасци, ткаць. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку і ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, Бабуля становіцца ў сярэдзіне круга і гаворыць:

            - А цяпер будзем усе вязаць!

            Праз некаторы час яна загадвае ім варыць, затым пячы хлеб і г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што загадвае Бабуля. Даўшы некалькі заданняў, Бабуля паказвае прутком на аднаго з ігракоў і нечакана пытаецца: «Што робіш?».

            Iгрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго Бабуля дае ўсім новыя заданні. Перамагае той, хто ні разу не памыліўся.

 Правілы гульні: на пытанне: «Што робіш?» - ігрок павінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні. Калі ігрок памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.

Старэйщая група. Чараўнік Бацькава месца

Мэта: практыкаваць ва ўменні імітаваць дзеянні дарослых, развіваць

узгодненасць рухаў, памяць.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць чараўніка. Ён садзіцца і чакае дзяцей, якія, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ і інш.

            Потым яны ідуць да чараўніка і гавораць:

- Добры дзень, чараўнік!

            Чараўнік адказвае:

 - Добры дзень, мілыя   дзеткі! Дзе вы былі?

            Дзеці адказваюць:

 - У лесе! – і пачынаюць паказваць тое, што яны дамовіліся рабіць.

            Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадаць. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловіць іх. Каго зловіць, той становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку.

            Правілы гульні: рухі ўсіх дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькі на адзначаным месцы.                                                  

Вузельчык  Матулін край

Мэта: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Апісанне гульні: два ўдзельнікі гульні трымаюць ў руках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялікага іголкавага вушка. Астатнія удзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за рукі і, рухаючыся ўздоўж пляцоўкі, спяваюць:

Iголка — шнырала.

Увесь свет прыбрала,

Прыбрала, абшыла,

Сама голая хадзіла.

Тонкая ды доўгая,

Аднавухая ды вострая.

А я тычу — натычу:

У носік стальны

Хвосцік ільняны!

            Дзеці праходзяць у вароты, імітуючы нітку, якую зацягваюць у іголку. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, і вядзе іх за сабой, прыгаворваючы:

Хвосцік ніцяны

Цягну за сабой.

Праз палатно ён праходзіць,

Канец сабе знаходзіць…

Правілы гульні: дзеці, якія ўтвараюць вароты, павінны стаяць адзін ад аднаго на адлегласці нацягнутага паміж імі пояса (1 м); апошні ў радзе ігрок, які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.

                                                                       

Дзядуля-ражок  Дзедаў кут

Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выховўваць смеласць, сумленнасць.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць важака і называюць яго «дзядуля-ражок». Ён жыве ў доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоўкі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве групы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць ігракоў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласці. Гэта іх дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў сваіх дамах, і пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зірне налева і крыкне:

            - Хто мяне баіцца?

            А ўсе дзеці яму ў адказ:

            - Ніхто!

            Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць і задзірыста падражніваюць важака:

- Дзядуля-ражок,

З'еў чужы піражок!

            Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома і ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!

            Першы, каго дзядуля-ражок схопіць, становіцца яго памочнікам і разам з ім ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з імі. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.

Правілы гульні: дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.

Млын Гульнявое поле  (Аповяд пра млын у Манькавічах)

Мэта: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.

Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной і моцна счэпліваюць рукі, сагнутыя ў локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок і спяваюць:

Млынарня на горцы

Крыламі махае,

Крыламі махае,

Зерне працірае.

Сама не глытае,

Другі хлеб выпякае.

            У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на спіну таварыша і падымае ногі.    Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.

Правілы гульні:  у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоўкі.

Вартаўнік Музейны завулак. Успамін казка « Як чалавек гарох пільнаваў”

     Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.

Апісанне гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзіць да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кукішкі, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы і стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзіць па кукішках.

Правілы гульні: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной рукі з галавы дзіцяці, што сядзіць. Новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.                                            

Старэйшая група Бабін кут

Лянок

 Мэта: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі песні. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто прымае ўдзел у гульні, выбіраецца «бабуля». Астатнія становяцца у круг. Яны пытаюцца:

            — Што ты, бабуля, нам прасці дасі?

            Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае:

            — Старым бабулькам воўны пасмачку,

            А прыгожым маладзічкам белы лянок!

  Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца у песні:

А мы сеялі, сеялі лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Урадзіся наш лянок!

Урадзіся кужалёк.

Мы лянок ірвалі, жалі,

У снапочкі збіралі.

Урадзіуся лянок

Белы, слаўны кужалёк.

Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».

Рэшата

Задача: развіваць хуткасць і дакладнасць рухаў. Выхоўваць смеласць, сумленнасць.

Апісанне гульні: дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэ ў рукі палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс. Адзін з дзяцей – водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку і на адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён павінен стукнуць ім па плячах апошняга іграка. Але той не чакае гэтага. Ён зрываецца з месца, бяжыць да першага ў радзе, бярэ ў яго палку і становіцца перад ім, г.зн. хаваецца за палкай. Калі гэта іграку зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, і імкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы іграку, які ў пачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму іграку, і гульня працягваецца.

Правілы гульні: калі ігрок не паспее схавацца за палкай, і атрымлівае скрутачкам па плячах, ён павінен бегчы яшчэ раз вакол рада дзяцей.

                                                                                                                   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.